Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Інфармацыі пра яе месцазнаходжанне няма, паведамляе тэлеграм-канал @humanconstanta. Перадачы для Насты і іншых адміністратыўна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час, як і мінулыя два разы, Наста знаходзіцца без лекаў і сродкаў асабістай гігіены.

12.11.2022 / 22:25

Насту затрымалі 28 кастрычніка. У той жа дзень у праўладных тэлеграм-каналах зʼявілася відэа, на якім яна «прызнавалася» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый».

Перад гэтым яна адсядзела 30 сутак, яе выпусцілі 6 кастрычніка. 

Nashaniva.com