Кіроўца без правоў выехала на сустрэчную паласу — дзве машыны ўсмятку

Ранкам нядзелі, 13 лістапада, 21-гадовая дзяўчына на Mercedes ехала па МКАДзе. Едучы па сустрэчнай паласе, яна ў лоб сутыкнулася з Volkswagen.

13.11.2022 / 10:59

За стырном Volkswagen сядзела 57-гадовая жанчына. І яна, і кіроўца Mercedes трапілі ў бальніцу.

Машыны ўсмятку. На месцы цяпер працуюць судэксперты і супрацоўнікі ДАІ.

Як паведамляе СК, дзяўчына, што выехала на сустрэчку, ніколі не мела пасведчання кіроўцы.

Nashaniva.com