НН сыходзіць з Расіі. Але гэта не тое, пра што вы падумалі
Канадская кампанія па вытворчасці верхняга і спартыўнага адзення Helly Hansen пакідае расійскі рынак. Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на новых уладальнікаў канадскай дачкі ў Расіі.
14.11.2022 / 11:44
Фота: instagram.com/hellyhansen
У канцы жніўня генеральны дырэктар Ігар Рагановіч і юрыст Андрэй Карасёў набылі ТАА «Хелен Хансен» у Helly Hansen Russia AS, у кастрычніку кампанія атрымала новую назву — «Рэтэйл РЦ».
Рагановіч удакладніў, што цяпер пад назвай «Хансен» у Расіі функцыянуе шэсць аўтлетаў. Мяркуецца, што прадукцыя ў іх скончыцца праз 2-3 месяцы. «Рэтэйл РЦ» плануе стварыць сетку крамаў спартыўнага адзення пад брэндам Move.
Бізнэсмен расказаў, што ў новых крамах будзе прадстаўлена адзенне ад Nike, Adidas, Puma, Mont, Kronos, Geox, Under Armor. Адзенне гэтых брэндаў некалькі тыдняў таму перасталі завозіць у Расію, таму Рагановіч не растлумачыў, як будзе ажыццяўляцца іх дастаўка.
Большасць крам Helly Hansen зачынілася або будзе зачынена пасля распродажу запасаў тавараў.
Helly Hansen абвясціла аб прыпыненні працы сваёй анлайн-крамы ў Расіі пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Пастаўкі прадукцыі ў расійскія крамы былі прыпыненыя.