У Мінску 12-гадовага хлопчыка прыціснула футбольнымі варотамі. Ён у рэанімацыі

Выпадак здарыўся ў нядзелю на спартыўнай пляцоўцы на вуліцы Фогеля, паведамілі ў Следчым камітэце.

14.11.2022 / 16:42

12-гадовы хлопчык, які гуляў у футбол разам з сябрамі, заскочыў на вароты і стаў на іх разгойдвацца. Пад цяжарам цела падлетка металічная канструкцыя ўпала проста на яго.

Дзіця даставілі ў рэанімацыю, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Устаноўлена, што вароты не былі замацаваныя. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 428 (Службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com