Баскская пісьмовая мова «пастарэла» на тысячагоддзе
Навукоўцы знайшлі новы самы ранні надпіс на баскскай мове. Аж да нядаўняга часу самым раннім пісьмовым помнікам гэтай мовы былі запісы ў Эміліянскіх глосах ІХ-Х стагоддзяў н. э., але нядаўна археолагам пашанцавала.
14.11.2022 / 21:33
18 чэрвеня 2021 года паблізу горада Ірулегі на самым поўдні Францыі падчас раскопак была знойдзеная бронзавая пласціна канца бронзавага веку (І стагоддзе да н. э.) у форме рукі з надпісам на баскскай мове.
Выгравіраваны надпіс убачылі толькі ў студзені гэтага года пасля рэстаўрацыі пласціны. На ёй ідэнтыфікавалі выраз, які супадае з сучасным баскскім zorioneko — «на шчасце».