Расія высылае польскага дыпламата нібыта з-за кантрабанды алкаголю

ФСБ Расіі сцвярджае, што затрымала польскага дыпламата за хабар, узяты за афармленне фіктыўных дакументаў пры ўвозе алкаголю.

16.11.2022 / 10:51

Скрын відэа

Як паведамляе РИА Новости, сілавікі затрымалі ў Маскве грамадзянку Польшчы з дыпламатычным статусам, якую нібыта падазраюць у атрыманні хабару ў 20 тысяч еўра за афармленне фіктыўных дакументаў на правоз алкаголю.

Затрыманая — супрацоўніца міжнароднай фінансавай арганізацыі з дыпламатычным статусам, грамадзянка Рэспублікі Польшча Бакшнайдэр Малгажата Эва. 

Расійскае МЗС абʼявіла жанчыну «непрымальнай асобай», ёй прапанавалі пакінуць тэрыторыю краіны на працягу тыдня.

Таксама затрыманыя трое грамадзян Расіі, якія нібыта мелі дачыненне да арганізацыі каналаў незаконнага ўвозу алкагольнай прадукцыі. Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com