Шольц пра ракету: Гэтага б не адбылося, калі б не агрэсіўная вайна Расіі
Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц адзначыў, што інцыдэнт з ракетай, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, трэба старанна расследаваць, але ў любым выпадку яго першапрычына — агрэсіўная вайна РФ супраць Украіны.
16.11.2022 / 14:59
«Жудаснае траплянне ракеты ў Польшчы трэба старанна расследаваць. Добра, што члены НАТА могуць хутка гэта зрабіць. Нельга рабіць якіх-небудзь заўчасных высноў. Але адно відавочна: нічога гэтага не адбылося б, калі б не агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны», — адзначыў Шольц.
Раней з амаль ідэнтычнымі каментарамі выступілі прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак, прэм'ер Нідэрландаў Марк Рутэ, намеснік кіраўніка МЗС Польшчы.