Ва Украіне вярнулі гістарычную назву гораду Наваград-Валынскі
Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду Наваград-Валынскі ў Жытомірскай вобласці яго гістарычную назву Звягель. Зроблена гэта па просьбе Жытомірскай абласной рады. Наваград-Валынскі раён таксама перайменаваны ў Звягельскі.
16.11.2022 / 17:59
Звягель — назва, які гэты горад насіў з XV стагоддзя. А Наваградам-Валынскім ён стаў пасля таго, як у 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў пад кіраванне Расійскай імперыі. Такім чынам, цяперашняе перайменаванне зроблена ў рамках распачатай агульнай дэрусіфікацыі публічнай прасторы.