21-гадовага студэнта затрымалі за каментар пра Макея
Затрымалі студэнта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Максіма Міцкевіча.
17.11.2022 / 10:41
Паведамляецца, што ён пакінуў у тэлеграме каментар пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. Заведзена крымінальная справа па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Брэсцкія праваабаронцы знайшлі каментар са скрыншота міліцыянтаў і высветлілі: паведамленне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтовикинги» яшчэ ў красавіку 2021 года. Яно з'яўлялася адказам на навіну пра інтэрв'ю Макея, згодна з якой чыноўнік заяўляў, што беларускія ўлады пры падаўленні пратэстаў выбралі парушаць правы чалавека нібыта дзеля «захавання суверэнітэту».