Стала вядома, калі ў Беларусі запрацуюць рэстараны пад брэндам «Вкусно и точка»

Рэстараны пад брэндам «Вкусно и точка» пачнуць працаваць у Беларусі ўжо на наступным тыдні, з 22 лістапада.

17.11.2022 / 13:01

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі ў сацсетках.

«21 лістапада — апошні дзень працы нашых рэстаранаў пад брэндам «МакДональдс». У гэты дзень нашы дзверы будуць адчынены для наведвальнікаў да 18.00. Але ўжо 22 лістапада мы будзем рады зноў бачыць вас ва ўсіх рэстаранах нашай сеткі ўжо пад новым брэндам — «Вкусно и точка». Мы абавязкова паведамім вам дадаткова пра дакладны час адкрыцця 22 лістапада», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com