Нацбанк: Уклады ў рублях растуць, у валюце — памяншаюцца
Доля тэрміновых укладаў у беларускіх рублях за трэці квартал гэтага года вырасла ў Беларусі з 37,6 % да 39,7 %. Такія лічбы прыводзіць Нацыянальны банк.
17.11.2022 / 17:24
Тэндэнцыі, па ацэнцы рэгулятара, спрыялі ўстойлівыя тэмпы росту рублёвых укладаў, якія, па звестках на 1 кастрычніка, дасягнулі 6,13 мільярда рублёў. Калі параўноўваць з сітуацыяй на 1 ліпеня, яны павялічыліся за гэты час на 320 мільёнаў рублёў — або на 5,5 %.
Адносна ўкладаў у замежнай валюце, то за трэці квартал яны скараціліся на 1,7 % — або на 64 мільёны даляраў у эквіваленце. Па звестках на 1 кастрычніка, доля такіх укладаў склала 3,75 мільярда даляраў.
Удзельная вага сродкаў укладчыкаў-рэзідэнтаў у сумарным аб'ёме банкаўскіх укладаў на справаздачную дату склала 97,3 %. Па выніках трэцяга квартала гэтая лічба амаль не змянілася.