БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Палітзняволеную Наталлю Дуліну абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

17.11.2022 / 19:6

Nashaniva.com

Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК — цяпер ёй пагражае да 6 гадоў зняволення, піша «Вясна».

Наталлю затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК) і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.

Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.

15 лістапада Дуліна сустрэла за кратамі сваё 58-годдзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула