У Мінску паставяць помнік яшчэ аднаму дзеячу, які не мае дачынення да Беларусі
У Мінску плануюць паставіць помнік князю Аляксандру Неўскаму. Размясціць яго плануюць у скверы каля расійскага пасольства.
18.11.2022 / 12:43
Такой інфармацыяй падзяліўся пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з патрыярхам Кірылам.
— Ад Расійскай Федэрацыі ў праекце будзе браць удзел расійскае вайскова-гістарычнае таварыства, а мы, дыпламаты, будзем усё гэта кантраляваць і спрыяць таму, каб помнік з'явіўся ўжо да лістапада будучага года, — адзначыў дыпламат.
Помнік Аляксандру Неўскаму ўжо ёсць у Віцебску.