«Манчэстэр Юнайтэд» падасць у суд на Крышціяну Раналду з-за інтэрв'ю, у якім ён крытыкаваў клуб
Імаверна, партугалец больш ніколі не згуляе за «МЮ».
19.11.2022 / 10:54
Футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд» прызначыў адвакатаў, каб падаць у суд на свайго гульца Крышціяну Раналду з-за рэзкіх заяў, зробленых ім у нядаўнім інтэрв'ю, піша The Guardian.
Крышціяну Раналду выступаў за «МЮ» ў 2003—2009 гадах, з 2021 года
Клуб мае намер прымяніць юрыдычныя санкцыі ў дачыненні да гульца, бо мяркуе, што сваімі выказваннямі Раналду парушыў умовы кантракту. «МЮ» не мае намеру плаціць партугальцу астатнія 16 мільёнаў даляраў.
У афіцыйнай заяве «Манчэстэр Юнайтэд» толькі адзначыў, што «распачаў адпаведныя крокі», не ўдакладніўшы іх сутнасці, і падкрэсліў, што далейшых каментарыяў пакуль не будзе.
Падача іску азначае, што Раналду, які цяпер знаходзіцца на шляху ў Катар на чэмпіянат свету па футболе, напэўна больш ніколі не будзе гуляць за «Манчэстэр Юнайтэд». Як піша The Guardian, яму сказалі не вяртацца на трэніровачную базу клуба пасля сусветнага першынства.