Які брэнд з'явіўся на месцы шведскага H&M у Galleria Minsk
19.11.2022 / 19:59
Замест шведскага H&M у Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў сваю краму адкрыў расійскі брэнд Zarina. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў інстаграм.
Фота: zarina_fashion / Instagram
Аб адкрыцці новай крамы паведаміла сама кампанія. «У новай краме будуць прадстаўлены ўсе новыя калекцыі і лімітаваныя капсулы, штодзённая база, а таксама лінейкі ніжняй бялізны, спартыўнага і хатняга адзення», — паведамляе кампанія.
Фота: zarina_fashion / Instagram
H&M Group закрыла свае крамы спачатку ў Расіі ў адказ на пачатак вайны з Украінай.
У Беларусі брэнд гандляваў, каб распрадаць тавар. Крама H&M у Galleria Minsk перастала працаваць 31 кастрычніка. Крама H&M у ГЦ Palazzo зачыніцца 30 лістапада.