У Лондане самыя дарагія грыбы — лісічкі з Беларусі

Блогерка ekaterina.london зрабіла агляд цэн на прадукты ў лонданскім супермаркеце. З агляду вынікае, што беларускія лісічкі прадаюць там па 50 фунтаў стэрлінгаў (гэта прыблізна 150 рублёў) за кілаграм.

20.11.2022 / 19:05

«Не даюць мне спакою гэтыя грыбы з Беларусі. Другі год запар менавіта яны самыя каштоўныя. А экалагічна чыстыя грыбы з Галандыі каштуюць у 2 разы менш.

Чаму гэты від грыбоў менавіта з Беларусі возяць? Гэтую загадку я яшчэ не разгадала», — здзіўляецца блогерка.

View this post on Instagram

A post shared by Лондон Англия Великобритания (@ekaterina.london)

Nashaniva.com