Кароткі гайд, як зрабіць уласны VPN за пару хвілін і нуль выдаткаў

Патрэбную многім беларусам інструкцыю, як пры неабходнасці самому стварыць такую праграму, апублікаваў тэлеграм-канал «Код 375». Усё насамрэч вельмі проста.

20.11.2022 / 20:05

Крок 1. Рэгістрацыя ў сэрвісе Heroku

Для гэтага трэба зайсці на сайт Heroku, націснуць Sign up і падаць неабходныя звесткі. Для рэгістрацыі патрэбная толькі электронная пошта.

Крок 2. Пачатак разгортвання

Націсніце на гэтую спасылку.

Крок 3. Канфігураванне

У форме, якая з'явілася, запоўніце ўсе палі, як паказана на скрыншоце:

У якасці значэнняў «App Name» і AppName ўпішыце нейкае ўнікальнае імя мабільнай праграмы, аднолькавае ў абодвух палях. Гэтае імя стане часткай даменнага імя <appname>.herokuapp.com, па якім будзе даступны сэрвіс.

Замест PASSWORD задайце свой пароль. Можна задаць больш доўгі і надзейны — вам, хутчэй за ўсё, не прыйдзецца ўводзіць яго ўручную.

Крок 4. Запуск

Запоўніўшы форму, націсніце Deploy app. Пасля завяршэння зборкі і запуску QR-код з канфігурацыяй для мабільных прылад будзе даступны па адрасе:

https://APPNAME.herokuapp.com/qr/vpn.png

А радок з канфігурацыяй ў выглядзе URL будзе даступны па адрасе:

https://APPNAME.herokuapp.com/qr/

дзе APPNAME — абранае вамі імя мабільнай праграмы. Калі вы мянялі шлях да QR-кода, то спасылка зменіцца адпаведна. У другой спасылцы нахільная рыса ў канцы абавязковая.

Усё, можна карыстацца!

Наладка мабільнага кліента на прыкладзе Android

1. Усталюйце на вашу прыладу кліент shadowsocks і плагін v2ray да яго.

2. Запусціце мабільную праграму і дадайце новы профіль кнопкай з плюсам у правым верхнім куце. Выберыце сканіраванне QR-кода і адскануйце яго.

3. Выберыце створаны профіль дотыкам.

4. Запусціце злучэнне, націснуўшы на круглую кнопку ўнізе.

5. Гатова!

Правяраем, ці ўсё працуе правільна

Заходзім на whatismyip.com і глядзім на свой IP і новую лакацыю.

Абмежаванні Heroku

Для мабільных праграм, запушчаных на Heroku, на даны момант дзейнічаюць наступныя абмежаванні:

Nashaniva.com