У стартавым матчы футбольнага чэмпіянату свету Катар саступіў Эквадору

Матч скончыўся з лікам 0:2, для гаспадароў турніру з Катара ён быў дэбютным у фінальнай частцы чэмпіянату свету.

20.11.2022 / 21:17

Лік на 16-й хвіліне адкрыў з пенальці эквадорац Энер Валенсія, а на 31-й ён жа ўстанавіў на табло, як аказалася, канчатковыя лічбы.

Напярэдадні гэтага матча ў прэсе з'яўлялася інфармацыя, што катарскія ўлады нібыта перакупілі большасць эквадорскіх гульцоў, каб яны злілі гаспадарам турніру матч. Але яго вынік такія чуткі не пацвердзіў.

Nashaniva.com