Зноў затрымалі Іллю Міронава
19 лістапада Ілля паведаміў, што пакуль ён быў у Мінску, да яго прыходзілі сілавікі. Тады ён пісаў, што прычына візіту міліцыянтаў стане вядомая ў панядзелак. Як паведамляе «Гомельская вясна», сёння актывіста затрымалі па адміністрацыйнай справе.
21.11.2022 / 20:38
Меркавана, заўтра над Міронавым адбудзецца суд за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП). Да суда Ілля змешчаны ў ІЧУ.
24 кастрычніка Іллю асудзілі да 1,5 года калоніі па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год. Паколькі прызначаны яму тэрмін Міронаў да таго часу ўжо адбыў, яго вызвалілі ў зале суда.