Мексіка — Польшча і яшчэ тры матчы аўторка

Сёння на чэмпіянаце свету па футболе будуць згуляныя чатыры паядынкі. 

22.11.2022 / 08:01

А 13-й па мінскім часе пачнецца гульня Аргенціна — Саудаўская Аравія.

Затым на поле выйдуць зборныя Даніі і Туніса (16:00).

Увечары згуляюць Мексіка і Польшча (19:00) і Францыя — Аўстралія (22:00).

Учора вечарам Нідэрланды перамаглі Сенегал 2:0, а ЗША і Уэльс згулялі ўнічыю 1:1.

Гарэт Бэйл (Уэльс) зраўняў лік у матчы з ЗША (1:1). Фота: Fifa.com

Nashaniva.com