The Guardian: Расіяне выкарыстоўвалі звалку ў Херсоне для спальвання трупаў. Магчыма, гэта былі целы забітых расійскіх салдат

Суразмоўцы выдання распавялі, што бачылі, як на звалку прыязджалі грузавікі, напоўненыя чорнымі мяшкамі, якія пасля гэтага спальваліся. Пры гэтым у паветры адчуваўся рэзкі пах смаленых валасоў.

22.11.2022 / 09:06

Пры ўездзе на звалку быў усталяваны блокпост, і да тэрыторыі мясцовых жыхароў не падпускалі.

The Guardian адзначае, што гэтыя заявы пацвердзілі дзясяткі суразмоўцаў з ліку мясцовых жыхароў, але падкрэслівае, што незалежна пацвердзіць апавяданні немагчыма.

Улады Украіны не сталі даваць каментары выданню. Неназваны мясцовы чыноўнік заявіў, што ўкраінскі бок «не цікавяць пахаванні ворага».

Nashaniva.com