Пад санкцыі Новай Зеландыі трапіла Наталля Эйсмант

Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі апублікавала абноўлены санкцыйны пералік. Учора было абвешчана аб яго пашырэнні. Згадвалася, што санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да жонкі і сына Аляксандра Лукашэнкі.

22.11.2022 / 09:09

У спіс сапраўды патрапілі Галіна і Віктар Лукашэнкі. Таксама ў ім аказалія іншыя беларускія асобы, якія не згадваліся ў прэс-рэлізе, звяртае ўвагу Reform.by.

У прыватнасці, санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да

прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант,

начальніка Гомельскай памежнай групы Уладзіслава Бруева,

камандуючага сіламі спецыяльных аперацый УС Беларусі Вадзіма Дзенісенкі.

У пералік Новай Зеландыі таксама ўключана беларуская кампанія «КБ-Радар».

Nashaniva.com