Меркель: Перад сыходам у адстаўку я спрабавала стварыць новы фармат перамоў з Пуціным
Пачатак вайны ва Украіне не стаў нечаканым для былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель. Яна сказала пра гэта ў інтэрв'ю выданню Der Spiegel.
24.11.2022 / 23:34
Фота: Peter Rigaud / DER SPIEGEL
«Гэта не стала нечаканасцю. Мінскія пагадненні былі знішчаныя. Улетку 2021 года, пасля сустрэчы прэзідэнтаў Байдэна і Пуціна, я хацела зноў стварыць асобны еўрапейскі фармат перамоў з Пуціным разам з Эманюэлем Макронам у Радзе ЕС. Некаторыя выступалі супраць гэтага, і ў мяне больш не было сіл настойваць, таму што ўсе пра мяне думалі: «Восенню яна сыдзе», — сказала Меркель.
Па словах Меркель, у палітыцы павінны былі з'явіцца новыя падыходы.
«З пункту гледжання знешняй палітыкі я пад канец не прасунулася ані на міліметр <…>. Не толькі ў дачыненні да Украіны. Прыднястроўе і Малдова, Грузія і Абхазія, Сірыя і Лівія. Прыйшоў час для новага падыходу», — дадала яна.
Яна таксама адзначыла, што Мінскія пагадненні дазволілі Украіне выйграць час.