Пакроў ён і ў Іркуцку Пакроў

11.10.2009 / 14:00

Прыходзьце на пакроўскія вячоркі! Тут вы даведаецеся пра старажытныя завядзёнкі, навучыцеся танцаваць народныя танцы, а таксама выдатна прабавіце час за кубкам гарбаты ў файнай кампаніі.

17 кастрычніка а 5 вечара ў Іркуцку па адрасе: вул. Горкага, 31, у кабінеце №5 міністэрства па экалогіі і прыродных багаццяў Ураду Іркуцкай вобласці гурток «Крывічы» правядзе вячоркі, прысвечаныя старажытнаму беларускаму святу – Пакрову.

Ёсць арганізацыйныя складкі - 100 расійскіх рублёў. З сяброў Іркуцкага Таварыства беларускай культуры – 50. З дзяцей да 12 гадоў – 30.