Пентагон арганізаваў на тэрыторыі Польшчы пункт рамонту ўзбраення, якое пастаўляецца Украіне

Як паведамляе выданне, па даных амерыканскіх абаронных ведамстваў, траціна з прыкладна 350 гаўбіц заходняй вытворчасці, перададзеных Украіне, знаходзіцца ў непрацоўным стане.

26.11.2022 / 10:48

Фота: AP

Паколькі ажыццяўляць рамонт артылерыі ў палявых умовах праблематычна, піша NYT, то гэта стала прыярытэтам для еўрапейскага камандавання Пентагона, якое стварыла рамонтны цэнтр у Польшчы.

Па даных выдання, працы па аднаўленні пашкоджанага ва Украіне ўзбраення вядуцца на рамонтнай базе апошнія некалькі месяцаў.

Стан украінскай зброі з'яўляецца прадметам пільнай увагі з боку амерыканскіх ваенных чыноўнікаў.

Nashaniva.com