Пасля 88 сутак арышту на волю не выйшаў святар Уладзіслаў Багамольнікаў
Ён быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы шэсць адміністрацыйных тэрмінаў запар. Чакалася, што ён мусіць выйсці сёння, але гэтага не адбылося. Мяркуючы па ўсім, на яго быў складзены новы пратакол, і ён зараз у статусе затрыманага чакае чарговы суд.
26.11.2022 / 21:54
Святар за кратамі чытае лекцыі па філасофіі для сваіх сукамернікаў — менавіта гэты прадмет ён выкладае і ў Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама ён духоўна падтрымлівае іншых зняволеных, сярод якіх карыстаецца вялікай павагай.
Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па Раману Бандарэнку.