Лаўроў адмяніў паездку ў Мінск з-за смерці Макея

Міністэрства замежных спраў Расіі аб'явіла пра перанос візіту Сяргея Лаўрова ў Мінск з-за ўчарашняй раптоўнай смерці беларускага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

27.11.2022 / 12:30

Фота: МЗС Расіі

«У сувязі з заўчаснай смерцю 26 лістапада гэтага года міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея прынята рашэнне адкласці правядзенне сумеснага пасяджэння калегій МЗС Расіі і МЗС Беларусі і працоўнага візіту міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова ў Мінск, якія планаваліся на 27—28 лістапада гэтага года. Пра новыя тэрміны візіту і сумеснага пасяджэння калегій будзе абвешчана дадаткова», — паведамілі на сайце расійскага МЗС.

Nashaniva.com