Чавускіх школьнікаў прымусілі пісаць лісты прызыўнікам
Дзіўны флэшмоб запусціў БРСМ у Чавусах. Пісаць лісты навабранцам пасадзілі больш за 100 школьнікаў раёна, піша дзяржаўная газета «Іскра».
27.11.2022 / 19:38
Малюнкі і эсэ «са словамі падтрымкі і гонару» перадалі ў вайсковую часць № 72471 у вёсцы Пашкова (Магілёўскі раён), 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы і вайсковую часць № 6713 у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна.