БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Праваабаронцу Насту Лойку зноў перазатрымалі на суткі

27.11.2022 / 20:27

Nashaniva.com

Праваабаронца Наста Лойка не выйшла пасля чарговых 15 сутак, паведамляе Human Constanta. Яна знаходзіцца ў Першамайскім РУУС. 

Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка. Пазней ёй двойчы прысудзілі па 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні: супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на восем гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула