Сёння раніцай у Мінску адкрыўся ўжо не McDonald's, але яшчэ і не «Вкусно і точка» ФОТА
Выглядае гэта вось так, піша Office Life.
28.11.2022 / 08:57
Увечары 27 лістапада сайт беларускага McDonald's стаў перанакіроўваць карыстальнікаў на новы адрас — ksbv.by. Гэта абрэвіятура «КСБ Віктары» — франчайзі амерыканскай сеткі ў Беларусі.
На сайце ёсць абноўленае меню, затое няма ніякіх лагатыпаў.
Напрыклад, у меню на новым сайце, гэтак жа як і ў расійскага брэнда «Вкусно — і точка», няма «Біг Мака», «МакЧыкен Прэм'ер» страціў прыстаўку «Мак», а «Філе-а-фіш» цяпер называецца «Фіш Бургер». Затое ў раздзеле «Сняданкі» засталіся мафіны, але ў іх назвах таксама няма прыстаўкі «Мак», таксама ў меню захавалася і Coca-Cola — у расійскай «Вкусно і точка» гэтага напою няма.
Дзіўна, але на новым сайце наогул няма ніякіх лагатыпаў, вонкава сайт такі ж, як і быў раней у McDonald's у Беларусі.