Палітычным «хатнім хімікам» узмацнілі строгасць рэжыму
Праваабаронцы атрымліваюць звесткі, што шмат у якіх гарадах Беларусі ўзмацнілі рэжым для тых, хто адбывае палітычную «хатнюю хімію», піша «Вясна».
28.11.2022 / 21:06
Напрыклад, у Баранавічах такім людзям скарацілі вольны час з 2 да 1 гадзіны, кожную нядзелю ім трэба быць на «мерапрыемствах» (раней — раз на два тыдні). Таксама ў людзей узніклі праблемы з камандзіроўкамі, у найбліжэйшы час абяцаюць узмацніць праверкі.
Палітычныя «хатнія хімікі» з Мінска распавядаюць, што ў іх кожны тыдзень начныя праверкі, людзям забараняюць вадзіць дзяцей на гурткі і секцыі.
Вядома, што за парушэнне рэжыму людзям даюць суткі, чаго раней не было.