Старажытны калядны Мінск пабудавалі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ФОТЫ
Яшчэ з апошніх тыдняў лістапада мінчане і госці сталіцы дзясяткамі тысяч пачалі прыязджаць на цудоўна пабудаваны і ўпрыгожаны «вакзал» «старажытнага каляднага Мінска», каб «прагуляцца» па казачна прыгожых і ўтульных «гарадскіх вулачках» і крыху пазнаёміцца з самымі разнастайнымі жыхарамі і насельнікамі. Штогод кіраўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Dana Mall» не шкадуе сродкаў і крэатыву на стварэнне самых неверагодных у сваім маштабе калядных дэкарацый і цудоўных навагодніх упрыгожанняў, піша «Звязда».
29.11.2022 / 08:18
Прайсціся па вулачках «аўстрыйска-беларускага каляднага горада» вельмі складана з-за натоўпу «турыстаў», якія хочуць зрабіць сваю бясплатную фотасесію ў бліскучым акружэнні побач з мінскай пякарняй і кавярняй, вартаўніком — ці крамай ёлачных цацак, дзе кожная назва пазначана на роднай мове.
Дзеці тут могуць пазнаёміцца са шматлікімі цацачнымі гадаванцамі і ўбачыць мініяцюрны калядны гарадок за вітрынай крамы.