Калядныя кірмашы ў Мінску запрацуюць толькі з 17 снежня

Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная. Яна паведаміла, што найвялікшы гарадскі кірмаш адкрыецца на пляцоўцы каля Палаца спорту. Ён будзе працаваць з 17 снежня па 15 студзеня.

30.11.2022 / 13:37

Кірмаш на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць да 7 студзеня. У навагоднюю ноч гандаль у цэнтры Мінска будзе арганізаваны да чатырох гадзін раніцы. 

Таксама кірмашы будуць у Верхнім горадзе і ў Ракаўскім прадмесці. Яны будуць працаваць з 25 снежня па 7 студзеня.

Nashaniva.com