Арастовіч расказаў аб стратах Украіны падчас вайны

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у традыцыйным эфіры з Маркам Фейгіным пракаментаваў словы старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен аб стратах украінцаў у вайне з Расіяй.

01.12.2022 / 08:40

«Гэта называецца, killed in action яна сказала, забітыя ў баі. Гэта не так. Забітых менш — паміж 10 і 20 тысячамі. Гэта не толькі Узброеныя сілы Украіны. Гэта сілы абароны, усе», — сказаў Арастовіч.

Nashaniva.com