Беларускае саломапляценне ўнеслі ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Рашэнне аб унясенні майстэрства беларускага саломапляцення ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прынята на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта ў сталіцы Марока Рабаце.
01.12.2022 / 17:30
«Саломапляценне Беларусі: традыцыі, рамяство, уменне» стала пятым беларускім аб'ектам у спісе.
Раней у яго былі ўнесеныя абрад «Калядныя цары» вёскі Семежава, урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у Будславе, вясновы абрад «Юр'еўскі карагод» у вёсцы Пагост і культура ляснога бортніцтва Беларусі.
«Беларускае саломапляценне падкрэслівае духоўную каштоўнасць і сімвалічнасць матэрыялу і вырабаў. Некаторыя вырабы з саломы маюць асаблівае значэнне, напрыклад, абрадавыя вянкі і павукі, якія, як лічацца, ахоўваюць дом ад бяды і хваробаў», — паведамляецца на сайце ЮНЕСКА.