Не атэставалі адвакатаў Бяляцкага, Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі

Як стала вядома праекту «Право на Защиту», кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на пазачарговую атэстацыю 1 снежня.

01.12.2022 / 17:45

Уладзімір Пыльчанка з'яўляецца адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай, Лявона Халатрана і іншых.

Віктар Мацкевіч з'яўляецца адвакатам Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіры Гаеўскага-Ханада, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі.

Nashaniva.com