БЕЛ Ł РУС

Свет

У Латвіі тэлеканал «Дождь» аштрафавалі на 10 тысяч еўра

2.12.2022 / 14:8

Nashaniva.com

Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) аштрафавала расійскі незалежны тэлеканал «Дождь» на 10 тысяч еўра. Пра гэта ў твітары паведаміў старшыня рады Іварс Абаліньш.

Тэлеканал пазначыў акупаваны Крым як частку Расіі і назваў расійскае войска «нашым войскам».

За праграму ў дачыненні да «Дождя» распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Абаліньш адзначыў, што за дапушчэнне трох сур'ёзных парушэнняў NEPLP мае права ануляваць ліцэнзію канала на вяшчанне. Гэты выпадак — ужо другое буйное парушэнне за апошнія месяцы.

Раней паведамлялася, што 18 ліпеня тэлеканал «Дождь» паступова аднавіў працу. Яго студыі месцяцца ў Рызе, Амстэрдаме, Тбілісі і Парыжы.

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула