Тэлеканал «Дождь» звольніў вядучага, які распавёў у эфіры пра дапамогу мабілізаваным 

Пра спыненне супрацоўніцтва з Аляксеем Карасцялёвым аб'явіла кіраўніца інфармацыйнай службы канала Кацярына Катрыкадзэ.

02.12.2022 / 15:32

Напярэдадні ў эфіры «Дождя» Карасцялёў, заклікаючы гледачоў пісаць пра парушэнні падчас правядзення мабілізацыі і ваенныя злачынствы, ад імя тэлеканала сказаў: «Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з рыштункам і проста элементарнымі выгодамі на фронце».

Галоўны рэдактар ​​тэлеканала Ціхан Дзядко пазней выпусціў абвяржэнне, адзначыўшы, што «канал не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з аснашчэннем расійскай арміі».

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

Nashaniva.com