Людзей, што спрабавалі зрэзаць пад Кіевам са сцяны графіці Бэнксі, затрымалі
Група людзей у пятніцу паспрабавала скрасці са сцяны разбуранага бамбёжкамі будынка ў Гастомелі графіці Бэнксі, на якім намаляваная жанчына ў процівагазе з вогнетушыцелем.
03.12.2022 / 12:05
Па словах кіраўніка Кіеўскай вобласці Аляксея Кулебы, выкрадальнікаў затрымалі на месцы.
«Графіці не пашкоджанае і знаходзіцца ў праваахоўнікаў, пакуль працягваюцца следчыя дзеянні», — напісаў Кулеба ў тэлеграм-канале.
«Адзначу, што працы Бэнксі ў Кіеўскай вобласці знаходзяцца пад аховай паліцыі. А гэтыя выявы з'яўляюцца сімвалам нашай барацьбы супраць ворага. Гэта гісторыі аб падтрымцы і салідарнасці ўсяго цывілізаванага свету з Украінай. Зробім усё, каб захаваць творы вулічнага мастацтва як сімвал нашай будучай перамогі», — адзначыў Кулеба.
З пачатку вайны Бэнксі стварыў некалькі графіці ў найбольш пацярпелых ад расійскіх бамбёжак украінскіх гарадах, самымі вядомымі з якіх сталі выявы ў Гастомелі, Барадзянцы і Гомелі.