Лявон Вольскі напісаў кавер на вядомую песню Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone»
05.12.2022 / 14:42
У беларускамоўным варыянце песня займела назву «Дзе кветкі?».
Амерыканскі фолк-выканаўца і грамадскі актывіст Піт Сігер напісаў песню яшчэ ў 1955 годзе. Праз некалькі год Джо Хікерсан дапісаў яшчэ куплеты. Песня стала папулярнай падчас вайны у В'етнаме.
«Дык вось, сёння ты пачуеш гэты твор па-беларуску. «Дзе кветкі?» — наша кавер-версія класічнага антываеннага твору», — напісаў Вольскі ў фэйсбуку.
«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны, — тлумачыцца ў апісанні кампазіцыі. — Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце».