Прайшла серыя затрыманняў на Браслаўшчыне
Глыбоцкі краязнавец Кастусь Шыталь паведаміў пра арышты ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, якія адбыліся некалькі дзён таму.
05.12.2022 / 17:31
«Забралі сям’ю фермераў — Уладзіслава і Юлію Каралёў, а таксама Алёну Селях. Жанчын нібыта ўжо адпусцілі», — напісаў Шыталь.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», жанчыны цяпер на волі.
Прозвішчы іншых затрыманых высвятляюцца.
Раней сілавікі праводзілі аблавы ў шэрагу іншых раёнаў заходняй часткі Віцебскай вобласці, у прыватнасці, у Пастаўскім і Мёрскім.
Калі вы ведаеце больш пра затрыманні ў Браславе, іх логіку і маштаб, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).