Белстат: Вялікія прадпрыемствы за 10 месяцаў страцілі 55 тысяч работнікаў
Сярэдняспісавая колькасць работнікаў буйных і сярэдніх арганізацый краіны за студзень — кастрычнік 2022 года скарацілася на 55,1 тыс. чалавек і склала 2,625 млн чалавек, сведчаць звесткі Белстата.
05.12.2022 / 19:14
Мінскі трактарны завод. Фота ілюстрацыйнае
У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года колькасць работнікаў упала на 2,1 %.
З рэгіёнаў больш за ўсіх страціў Мінск — 18,9 тыс. чалавек, ці 3,2 % у параўнанні з мінулым годам.
Больш за ўсё пацярпелі такія галіны, як будаўніцтва (-8,5%), транспарт і лагістыка — (-4,3%) і аперацыі з нерухомасцю (-4,2%).