Выканкам МАК працягнуў санкцыі супраць беларускіх спартсменаў
Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта захаваў ранейшыя рэкамендацыі пра санкцыі супраць спартоўцаў Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс, перадае Tribuna.
05.12.2022 / 23:51
«Пазіцыя не змянілася. Ахоўныя меры, якія дзейнічаюць з лютага, застаюцца ў сіле. Цяпер было б няправільна ўдавацца ў дэталі. Як сказаў раней прэзідэнт МАК Томас Бах, зараз не час здымаць санкцыі ў дачыненні да Расiі і Беларусі», — заявіў Адамс.
Санкцыі супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў сталі рэакцыяй на вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны, у тым ліку выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі.