Чарговы «дарагі» тэлефонны званок — і пенсіянерка страціла 42 тысячы даляраў

Увечары 29 лістапада 75-гадовай мінчанцы на мабільны тэлефон патэлефанавала невядомая. Жанчына распавяла, што дачка пенсіянеркі вінаватая ў жудасным ДТЗ і для лячэння пацярпелага боку неабходная буйная сума грошай, паведамляе СК.

06.12.2022 / 16:29

Жаданне выратаваць «ахвяру аварыі» прымусіла мінчанку паверыць у пачутае і перадаць кур'еру 42 тысячы даляраў.

Ужо праз пару гадзін пенсіянерцы патэлефанавала дачка, якая распавяла, што за рулём у той дзень яна нават не знаходзілася.

Распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК. Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі высвятляюць асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Следчы камітэт чарговы раз звяртаецца да грамадзян: пры паступленні падобных званкоў ад «сваякоў» не варта панікаваць, і неабходна абавязкова правяраць атрыманую інфармацыю.

Nashaniva.com