Лукашэнка ляціць у Кыргызстан

Лукашэнка 8—9 снежня зробіць рабочы візіт у Кыргызстан. У Бішкеку ён возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

07.12.2022 / 14:31

Чакаецца, што падчас пасяджэння Лукашэнка агучыць прапановы беларускага боку па стратэгічных напрамках развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якія датычаць далейшага паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС і забеспячэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік.

Nashaniva.com