Чалавек, які выйшаў: «На Акрэсціна ўсё вельмі сумна»

Жанчына, якая сядзела ў лістападзе, расказала свайму знаёмаму, што цяпер творыцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Ëн пераказаў гэтую інфармацыю «Нашай Ніве».

07.12.2022 / 19:34

Паводле сведкі, «на Акрэсціна ўсё вельмі сумна».

У камеры на 5 чалавек было 19 жанчын, ніякіх матрацаў палітычным не выдавалі, усё па-ранейшаму. Да таго ж лютуе кавід, адну хворую дзяўчыну забралі з запаленнем лёгкіх, і неўзабаве пасля таго ўсе таксама сталі хварэць. 

Затрымалі жанчыну выпадкова, прыходзілі па сястру, а яе забралі за кампанію. Пры затрыманні праверылі тэлефон і нарабілі скрыншотаў. 

* * *

Калі вы ведаеце больш, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Nashaniva.com