У Івацэвічах жанчына загінула, ратуючы ката
Жыхарка Івацэвічаў атрымала смяротны ўдар токам, калі хацела выратаваць ката з электрашчытавой, паведаміла Міністэрства энергетыкі.
07.12.2022 / 19:19
Фота ілюстрацыйнае
57-гадовая жанчына пачула, што ў электрашчытавой шматкватэрнага дома апынуўся кот. Яна вырашыла самастойна яго адтуль выцягнуць, і гэта скончылася для яе трагічна.
Здарэнне адбылося ў лістападзе. Увогуле сёлета ад электратраўматызму пацярпелі 24 чалавекі, з якіх 13 загінулі, а іншыя атрымалі цяжкія траўмы.