Гадзіннік выдаў Пуціна
Нават правераных расійскіх праваабаронцаў не пусцілі ў жывы эфір падчас сустрэчы Рады па правах чалавека (РПЧ) з Пуціным. Тое, што гутарка ішла ў запісе, відаць па гадзінніку на руцэ прэзідэнта РФ, заўважыў канал «Можем объяснить».
08.12.2022 / 10:51
У 18:25 на гадзінніку Пуціна, які трапіў у кадр, можна было разглядзець стрэлкі, якія паказваюць 18:05, а ў 18:33 — ужо на 20 хвілін менш.
Магчыма, прэс-служба баялася, што гутарка нават з самымі паслухмянымі членамі РПЧ пойдзе не па плане і хто-небудзь з іх задасць няўзгодненае пытанне.
Хоць такая магчымасць была зведзена да мінімуму яшчэ ў лістападзе, калі Пуцін выключыў з Рады сваім указам некалькіх чалавек, не лаяльных да Крамля ці не да канца падкантрольных.
Выключаныя і недапушчаныя да сустрэчы з Пуціным Кацярына Вінакурава і Ігар Каляпін сказалі «МО», што сапраўды хацелі падняць вострыя тэмы, у прыватнасці, аб фашызацыі краіны і распавесці аб катаваннях у турмах, але такой магчымасці ім не далі.
«Праваабарону кастрыравалі. Інструментаў, якія прадугледжвалі нейкае супрацоўніцтва з уладай, не засталося», — сказаў выключаны з РПЧ у лістападзе праваабаронца Ігар Каляпін.