У Калінкавіцкім раёне двухгадовае дзіця разбілася насмерць, зваліўшыся з другога яруса ложка

Няшчасны выпадак адбыўся сёння. Хлопчык 2020 года нараджэння ўпаў з другога яруса ложка. Малога даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.

08.12.2022 / 12:31

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўген Міткевіч, перадае БелТА.

Паводле звестак Яўгена Міткевіча, за 11 месяцаў гэтага года ў рэгіёне загінула 16 дзяцей.

Nashaniva.com