Амерыканскі генерал: Пуцін пацярпеў паразу на ўсіх напрамках

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі заявіў, што расійскія атакі на ўкраінскую інфраструктуру не толькі не зламалі хрыбет украінскаму цывільнаму насельніцтву, а толькі ўзмацнілі супраціў уварванню Расіі.

08.12.2022 / 15:19

Фота: AP/Olivier Matthys, File

«Вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо 10 месяцаў, і Пуцін пацярпеў паразу на ўсіх напрамках… Але Расія ўсё яшчэ акупуе частку ўкраінскай тэрыторыі, і наперадзе яшчэ значная колькасць баявых дзеянняў.

Але цяпер сітуацыя на зямлі такая, што лініі стабілізуюцца, і з надыходам зімы ўсё крыху замарудзіцца ў выніку маразоў. Тады з'явіцца патэнцыйная магчымасць для наступу абодвух бакоў. Мы будзем назіраць за тым, што з гэтым будзе адбывацца», — сказаў Мілі.

Nashaniva.com